Красивые стихи и стишки
Меню сайта

Категории раздела
Стихи с днем рождения [8]
С юбилеем [6]
На свадьбу [4]
Стихи с Новым годом [12]
С Рождеством [6]
Крещенские [3]
С 23 февраля [3]
С 8 марта [4]
Татьянин день [4]
Поздравления в стихах [10]
Сказки в стихах [7]
Признания в любви [9]
Комплименты в стихах [6]
Смс стихи [6]
Стихи о любви [41]
О смерти [7]
О дружбе [8]
О разлуке [5]
Стихи любимому [6]
Стихи любимой [3]
Стихи девушке [3]
Стихи мужчине [7]
Стихи подруге [4]
Мужу [3]
Про бабушку [4]
Про папу [4]
Про сына [2]
Про сестру [3]
О матери [7]
Внучок [2]
Про девочек [2]
Про мальчиков [4]
С добрым утром [5]
Спокойной ночи [4]
Стихи для детей, детские [31]
Прикольные, юмористические [2]
Короткие [8]
Большие [7]
Смешные [4]
Старые [4]
Шуточные, веселые [5]
Грустные [4]
Романтические [10]
Трогательные [9]
Философские [27]
Стихи скучаю [4]
Добрые стихи [7]
О зиме [15]
О весне [13]
О лете [5]
Об осени [9]
Стихи солдату [3]
О Родине [2]
О войне, военные [9]
О блокаде [2]
О профессиях [4]
Про работу [4]
Про учителей [3]
Для школьников [13]
О городе [5]
О музыке [6]
О спорте [7]
О семье [3]
Про животных [3]
Про животных [3]
О природе [23]
Русские [18]
Про глаза [4]
О России [4]
Украинские стихи [13]
Белорусские [1]
Татарские [1]
Казахские [1]
Японские [5]
На английском языке [5]
Христианские, православные [3]
Белые [3]
Черные стихи [3]
Колядки [3]
Лирика [21]
Четверостишья [6]
Про буквы [5]
Золотые [21]
Переделанные [9]
Стихи пирожки [4]

Предложение

Статистика


Главная » Файлы » Белорусские

Белорусские стихи классика Адама Мицкевича
22.11.2014, 17:31

Адам Мицкевич оказал большое влияние на становление белорусской литературы в XIX веке.
Его стихи известны не только в Белоруссии, но и за ее пределами. Приятного чтения!



Адам Міцкевіч
СОН


Калі прымусіць час сказаць "бывай",
А ў сэрцы не пагасне жар кахання, –
Пакінь бяз слоў, але не дабівай
Мяне суровым словам – расставанне!
Ты пры апошняй стрэчы ў гаі,
Пакуль зара расой напоіць руту,
Апошнім пацалункам упаі
І ўжо на ростань – кроплямі атруты.
Разлучымся – і стане мне лягчэй;
Бяссільны, упаду к табе на ўлонне,
Цалую я блакіт тваіх вачэй,
Загледзеўшыся ў цемру іх прадоння.
Так да сканчэння свету я прасплю,
А ў Судны дзень, калі затрубяць трубы,
Ты ціха сыдзеш з неба на зямлю,
Каб разбудзіць таго, хто сэрцу любы.
І здасца мне, што не прайшлі вякі, –
Зусім нядаўна я цябе пакінуў, –
Загледзеўся ў вачэй тваіх блакіт
І задрамаў на нейкую хвіліну.



БАЛЯДА АДАМА МІЦКЕВІЧА

У Завосьсі залатая восень,
А халера ў залатым Стамбуле.
І табе ўжо не прыйсьці ў Завосьсе –
Сьмерць цябе, паэт, не абмінула

На чужыне, дзе шукаў ты волю,
Нібы рыфмы звонкія ў санэты.
І цябе й тваю аплачуць долю
Філаматы ўсе і філарэты.

І згараць, нібыта грэшнасьць, вершы,
Што пісаў на беларускай мове.
І сябе палякам назавеш ты,
Роднасьць зь Беларусьсю не адмовяць

Беларусы, бо ты наш, як неба
І як сонца ў небе над Завосьсем,
Што залоціць павуціны срэбра,
Што ляціць, як праз агонь, праз восень
У самотны і вясёлы Кракаў,
Як паэзія – ў душу палякаў...



Адам Міцкевіч

Свіцязь

Балада. Міхалу Верашчаку.


Калі навагрудскія ўбачыш прасторы,
Ракітнік разгалісты, нізкі,-
Каня супыні ля плужынскага бору,
Каб глянуць на возера зблізку.

Гушчар лесу пахне чаборам і мёдам,
Жывіцы настоем смалістым.
Там возера Свіцязь, як шыбіна люду,
Ляжыць паміж дрэваў цяністых.

Калі пад'язджаеш начною парою
І станеш да возера тварам,-
Мігцяць зоркі ў небе, мігцяць пад табою
Мігціць там і месяцаў пара.

Не знаеш,- з-пад ног, можа, гэта шкляная
Ідзе аж да неба дарога
Ці неба шкляное скляпенне схіляе
Табе аж пад самыя ногі!

І той, другі, бераг убачыць не ў сілах -
З вышынямі возера зліта.
Нібыта вісіш ты на птахавых крылах
У нейкім бяздонні блакіту!

Так ноччу прыемна памыляцца вочы
Пры добрай, пры яснай пагодзе.
Ды толькі да возера зорнага ноччу
3 храбрэйшых храбрэц падыходзіць.

Бо там вырабляе нячысцік такое!
Між хваль вадзяны там плюскоча.
Дрыжу, як дзяды мне гавораць пра тое,
Успомніць аж страх перад ноччу.

То ў возеры гоман, то лямант вялікі,
То ўспыхне агонь сіняваты.
Гул бітвы, лязг зброі, жаночыя крыкі,
Галошанне, звону раскаты.

А ў міг - дым асядзе і крык суціхае,
І толькі лес ціха шапоча,
Ды ў возеры хтосьці малітвы чытае,
Чуваць сумны голас дзявочы.

А што гэта? Людзі плятуць хто што зможа,
На дно ж з іх ніхто не спускаўся.
То гэтак раскажуць, то йнакш казку зложаць,
А хто з іх да праўды дабраўся?

І пан той, якому ад прадзедаў гэты
Куток чарадзейны дастаўся,-
І многія зімы, і многія леты
Раскрыць таямніцу стараўся.

І ён загадаў: "Лес рубіце і рэжце!.."
Чаўны й караблі збудавалі.
І невад глыбокі -стоп ажно дзвесце -
Вязалі, старанна спляталі.

Я раіў, падказваў, што з Богам патрэбна,
Належна рабіць, без паспеху.
У касцёлах бліжэйшых далі на малебны.
І з Цырына пробашч прыехаў.

На беразе стаў ён, надзеў свае шаты.
Крапіў ён вадою святою.
Вось пан даў каманду, і ветразі ўзняты,
І невад ідзе пад вадою.

І ён валачэ паплаўкі за сабою,
Вяроўкі напяты. Глыбока
Затоплены невад, ідзе пад вадою
Не злоўлена, мусіць, ні вока!

На бераг ужо два крылы узвалілі,
Карма, нібы невада рэшта...
Ці чулі, якое страхоцце злавілі?
Ніхто не паверыць, хоць рэжце!

Аднак вам скажу я: зусім не пачвара,
А проста жывая дзяўчына.
Шаўковыя косы, бялявая з твару,
А вусны яе, як маліна.

На бераг выходзіць. Адны - ўраз наўцёкі,
Другія нібы скамянелі.
А словы красуні тае сінявокай
Прыемна, пяшчотна гучэлі:

"Адкрыю сваю таямніцу народу:
Тапельцаў ляжыць тут нямала.
Хто толькі спускаўся на гэтыя воды,-
На дно таго возера брала.

І ты б, храбры, гэта з дружынай адведаў,
Загінуў бы ў спрэчцы няроўнай,
Ды шчасце - тут край твайго прадзеда, дзеда,
Ты з нашай радні, ты нам кроўны.

За тое, што вы акрапілі тут воды,
Па-боску зрабілі чын-чынам,-
Маімі Бог вуснамі скажа народу
Гісторыю гэтых глыбіняў.

Дзе сёння шуміць бор спрадвечны, вынёслы,
Дзе цар-зелле, лозы ды травы;
Дзе вашы ўзлятаюць над хвалямі вёслы,-
Быў горад калісьці на славу!

Быў Свіцязь, як рыцар,- яму ўся пашана,
Жылі ў ім красуні-дзяўчаты.
У часы панавання тут князя Тугана
Рос горад магутны, багаты.

І лес не шумеў тут дрымотны са смуткам,
Звінела калоссе пшаніцы.
Адсюль былі бачны муры Навагрудка,-
У той час літоўскай сталіцы.

Цар грозны аднойчы напаў на Мендога,
Канец прыйшоў ладу й спакою.
На ўсю Літву пала бяда і трывога:
Заплаціць Мендог галавою?!

Пакуль сцягнуў войска з далёкай граніцы,
Да бацькі майго Мендог піша:
"Туган! На табе абарона сталіцы,
Патрэбна, каб з войскам ты выйшаў".

Той ліст прачытаўшы, Туган кліча войска:
"На бітву! Драмаць нам няможна!.."
І стала адразу пяць тысяч геройскіх,-
І конны, і ўзброены кожны.

І трубы зайгралі, а трубаў тых гукі -
Склікаюць пад сцягі змагацца.
У горы Туган заламаў раптам рукі,
Ад брамы зноў скача к палацу

І кажа мне: "Хоць я чужых уратую,-
Загінуць уласныя людзі,
Бо ведаеш, Свіцязь жа толькі вартуюць -
Булаты і нашыя грудзі!

Калі папалам раздзялю я дружыну,-
Мендогу малая апора;
Калі ж к Навагрудку я ўсю яе кіну,-
То вам тут адным будзе гора!"

Кажу яму: "Бацька, вядзі сваю сілу,
Ідзі, куды клікнула слава!
Нас Бог абароніць, анёла я сніла,-
Над горадам нашым ён плаваў,

Маланкаю-мечам абвіў наўкол Свіцязь,
Раскрыў залацістыя пёры,
Сказаў мне: "Спакойна працуйце і спіце,
Я з вамі - не будзеце ў горы".

Паслухаў Туган - удагон за дружынай...
Ды толькі, як ноч наступіла,-
І грукат, і тупат - то грознай лавінай
Варожая копіцца сіла!

Як грымнуць тараны, град ядраў, камення.
Упалі са скрогатам брамы.
Старыя, жанчыны - на плошчу ў імгненне,
Услед бягуць дзеці за мамай.

І крыкі, і лямант: "Што будзе тут з намі?
Русь хлынула, Русь атакуе!
Ах! Лепей жыцця мы пазбавімся самі,-
Ад ганьбы хай смерць уратуе!"

І ў гневе паходні распальваюць ярка,
Кастры палыхаюць траскуча:
У попел - нажыткі, у дым - гаспадаркі,
А крыкі - са злобай пякучай:

"Праклён жа таму, хто сам сёння не згіне!"
Да смерці да ўласнай гатовы,
Ужо і сякеры блішчаць лязом сінім,-
І людзі схіляюць галовы...

Ці здасца - ў палоне звіняць ланцугамі,
Жыць рабскім жыццём непрыгожым?
Або сябе знішчыць сваімі рукамі?..
*Дзе выйсце,- крычу я,- о Божа?!

Калі ўжо скарыцца нам ворагу трэба,
Калі бярэ верх яго сіла,-
Няхай нас ударыць гром з яснага неба,
Хай прыме жывых нас магіла!"

І раптам праменнае нешта між ночы
Мяне абвіло белізною.
У дол апускаю спалохана вочы -
Зямлі ўжо няма пада мною!

Мы так уцяклі, не пайшлі ў паланянкі
Да ворага... Глянь - зеляніна:
І зелле, і кветкі - то ўсё Свіцязянкі,- .
Нас Бог абярнуў у расліны.

Лісты ўсе зялёныя, нібы ў яліны
Ігліцы, як выбеліць іней.
Плывуць над вадою, як пух лебядзіны,
Бялеюць над безданню сіняй.

Як знак чысціні, і вось гэтай парою
У колер у белы адзеты.
І той, хто кранецца крывавай рукою,-
Не ўбачыць ён белага свету.

Адчуў на самім сабе цар рускі гэта,
Адчула ягоная світа:
Нарвалі на беразе возера кветак,-
Галовы вянкамі абвіты.

Ды толькі хто браў кветкі гэтыя ў рукі,-
Была ў іх жахлівая сіла,-
Той падаў і енчыў, і корчыўся ў муках,
Таго смерць адразу касіла.

Прайшлі з таго часу, мінулі стагоддзі,
Ды ў памяць аб тым пакаранні,
"Царамі" завуць тыя кветкі ў народзе.
У песні старой, у паданні..."

І вось адыходзіць красуня памалу,
Чаўны патанулі і сеці...
Шум чуецца ў пушчы, ўздымаецца хваля
І грозна на бераг нясецца.

Да дна расхінаюцца раптам глыбіні,
Ўскіпае віроў завіруха:
Туды праваліліся ў бездань дзяўчына,
І болей - ні слуху, ні духу.



Адам Міцкевіч

Песня філарэтаў


Гэй, знікні, суму хмара!
Жывём мы толькі раз.
Хай залатая чара
Нямарна вабіць нас.

Пускай яе па кругу,
Падай у рукі другу,
Бяры і пі да дна,
Дзе глыб жыцця відна.

І не мялі пустое -
У чары польскі мёд.
Спявайма толькі тое,
Што родны склаў народ.

У пыл бібліятэкі
Ты лез, каб сёння жыць,-
Гуляць і піць, як грэкі,
І як рымлянін - біць!

Юрыстам, як дарунак,
Стаў келіх кругавы.
Падай цяпер руку нам,
А заўтра дай правы.

Не ўзніме красамоўства
Свабоды змагароў.
Дзе мужнасць і сяброўства,-
Браты, не трэба слоў!

Хто гне метал і паліць -
Расплавіць працай час.
У залатым метале
Кіпіць віно для нас.

Той хімік па прызванню,
Мудрэц і жыццялюб,
Хто можа мёд кахання
Цягнуць з дзявочых губ.

Планет шляхі-дарогі
Усе змераўшы як след,
Быў без апоры ўбогім
Славуты Архімед.

Калі захоча зрушыць
Цяпер зямлю Н'ютон,
Хай злічыць нашы душы
І - хопіць! - скажа ён.

Вучоным цыркуль мілы
І мёртвы бляск свяціл.
Для нас намераў сіла
Праўдзівей меры сіл.

Наш цыркуль - сэрцаў вера,
Імкненняў ясны дух.
Дабро - адна ў нас мера,
І дружба - болей двух.
Гэй, згінь ты, суму хмара!
Жывём мы толькі раз.
Стаіць, чакае чара,
Ды не чакае час,
Кроў студзіць, скроні беліць.

Закрэсліць вечнасць нас,
Закрыўшы вочы Фелі...
Вось філарэтаў сказ!



Адам Міцкевіч

«Калі я, труп жывы...»


Калі я, труп жывы, з ашклелым вокам
Сяджу між вас, у гэты час блукае
Душа мая далёка, ах, далёка
І наракае ўсё, ах, наракае.

Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў,
Мілейшага - мне не знайсці другога.
Мне ўсе радня там - болей чым крывёю,
Там сэрцу гэтак многа дарагога!

Туды штоміг - хай праца ці забавы -
Ўцякаю я. Сяджу там пад дубамі,
Як некалі, кладуся ў звонь, у травы,
Ганяюся ізноў за матылямі.

Там бачу ў белым зноў яе скрозь далі.
Бяжыць у лес яна да нас ад ганка,
Ляціць праз поле - тоне ў жытняй хвалі,
З-за гор далёкай свеціць мне заранкай.



Адам Міцкевіч

Тукай


"Паміраю - і не плачу,
І вы кіньце траціць сілу;
Мы ўсе ляжам у магілу -
Не вярнуць нам слёз гарачых.
Быў я панам соцень сёлаў,
Меў я слуг адборных світу.
Мае замкі навакола
Для гасцей былі адкрыты.
Што багацце чалавеку?
Замкі што, магутнасць, імя?
О, нікчэмны, марны дыме! -
Паміраю ў сіле веку!
Марыў я ў тамах змястоўных
Асягнуць багацце ведаў.
Шмат чужых краінаў зведаў -
І нарэшце стаў вучоным.
Што вучонасць чалавеку?
Розум што? Што слава, імя?
О, нікчэмны, марны дыме! -
Паміраю ў сіле веку!
У сумленні жыць я марыў,
Быў набожным я без меры;
Шанаваў законы веры
І касцёлу нёс ахвяры.
Што набожнасць чалавеку?
Што святая вера, імя?
О, нікчэмны, марны дыме! -
Паміраю ў сіле веку!
Ты мне скарбы дорыш дбала,
Дык чаму пажыць даў мала?
Чым за ласку адплачу я?
Прыгажуні чарнабровай
Падарыў нашто пяшчоты?
Не злічу сяброў турботы -
І бывайце ўсе здаровы!"

Так, відаць, па волі Божай
Тукай на смяротным ложы
Пакідаў жыццё на векі,-
I самкнуў свае павекі.

Раптам гром грыміць над дахам,
Задрыжалі ўсе харомы...
Нейкі старац незнаёмы
Апынуўся ў самым гмаху.
Сівізна пакрыла скроні,
Барада аж па калені.
Сам у белым ён адзенні
На кіі паклаў далоні.
"Тукай!" - клікнуў, з ложка цягне,
За сабою бегчы кажа...
Ўжо мінулі вал і стражу
I пакрочылі па багне.
Ноч навісла над зямлёю...
Месяц з серабрыстым тварам
То спяшыць насустрач хмарам,
То панікне за імглою.
А яны ўсё крочаць далей.
Над балотам дождж імгліцца...
Прамінулі ўжо Гніліцу
I Калдычаўскія хвалі.
Дзе дрыгвы купчастай шыры
Абступіў гушчар сасновы,
На гары відаць Жарновай
Чуб, насунуты са жвіру.
На магіле ў гэту пору
Старац кленкнуў, вокам бліснуў
I далоні ўзняў угору,
Тройчы крыкнуў, тройчы свіснуў.
"Тукай, глянь: вунь там на багне
У хацінцы за дарогай
Есць мудрэц Палель - ён прагне
Мудрацу даць дапамогу.
Знаю, што ў жыццёвай школе
Ты здабыў вучонасць дбала;
Знаю, што па божай волі
Пражывеш на свеце мала.
Ды палохацца зарана:
Ты пазнай мае турботы!
I жыві ты для каханай,
Для сяброў будзь несмяротны!

Бо адзін я толькі знаю,
Як пасцігнуць вечнасць свету.
Для дваіх я права маю
Таямніцу выдаць гэту.
Падбяры сабе другога
Чалавека, у якога
Пры любым выпрабаванні
Можаш верыць ты з парукай.
Знойдзеш - несмяротным станеш.
А не знойдзеш - смерць і мукі!" -
"Прадказанне гэта, старча,
Павалокаю пакрыта.
Растлумач мне..." - "Растлумачу:
Чалавека падбяры ты!
Розум, сэрца хай рассудзяць.
Пра тваё кажу збавенне!
Верны ці няверны будзе,
Несмяротнасць ці знішчэнне!..
Да слугі давер'е маеш?.."
Адказаць бы Тукай рады,
Ды ці верыць - сам не знае,-
Сярод слуг нямала здрады.
"Для каханкі мо ці жонкі?" -
"Так..." - і змоўк, глядзіць задумна.
"Так..." - і голас яго звонкі
Абарваўся раптам сумна.
"Так, для жонкі... для каханай..."
I ён верыць і баіцца,
Каб усё ж не памыліцца,
Не сустрэць бы тут абману...
Што сказаць - і сам не знае,-
I нарэшце ён змаўкае.
"Згінь і стань ты невядомым
У абдымках страшнай смерці!
Як не верыш ты нікому,
Дык навошта жыць на свеце?"
А ён думае, гадае:
"Жонцы? Другу" - сам не знае.
Думае... Раптоўна хмары
Засланілі неба ўдалі...
Бліскавіца... Гром ударыў,
Ажно сцены задрыжалі.
Бор шуміць, зямля трасецца,
Лес гарыць, кіпіць балота
I вада знікае ў рэчцы,
Нікнуць травы і чароты.
Сярод стуку, свісту, грому,
Ці па волі злой ці Божай,
Тукай зноў на ўласным ложы
Паміж родных і знаёмых.
Раптам голас чуе знекуль:
"Не бывае чалавека,
Для якога ў кожны момант
Можна верыць, як самому".
II
"Ах, я маю друга, маю!" -
Кажа Тукай перад смерцю.
Бледнасць шчок яго знікае,
У вачах здароўе свеціць.
Тукай, вырваны з магілы-
Падхапіўся, стаў на ногі,-
Ходзіць сам, без дапамогі -
Дзе ўзяліся тыя сілы?
Бачыць ля падушкі ў зале
Ды з валовай скуры карты.
На іх чэрці тут, не жарты,
Лёсу тайну распісалі.
Ен з цікавасцю хапае,
Сеў, падпёрся і чытае:
"Маладзік узыдзе ночкай,
Ты ідзі аж да гаёчка,
Дзе каменне - з-пад камення
Белага нарві карэння!
Блізка будзеш ты ад смерці"
Дай пасекчыся на чвэрці.
Хай карэнняў звараць белых,
Хай намасцяць часткі цела!
I тады ізноў зрасцешся,
Амалоджаным прачнешся.
Будзеш так ад гэтых зёлак
Вечна дужым і вясёлым".
Там былі перасцярогі
Галаву як секчы, ногі,
Дзе вады узяць для масці,
Колькі зёлак трэба класці.
А ў канцы у пару словах
Дадавалася умова:

"Калі часам хто захоча
Паказаць другому зелле,
Ці ўжыве яго ахвоча
Мо на іншым нейкім целе;
Ці ў патрэбную мо пору
Твайго цела не намасціць,-
Знай, цябе чакае гора,
Мукі пекла і няшчасці.
Калі ў смеласці ты пэўны,
Дай адказ нам знакам згоды.
Мефістофель для абмену
Прынясе трактат заўсёды.
Толькі не забудзь пра гэта!
Сцеражыся! Будзь умелым!
У Эрэбе ў шабас гучны
Падпісаў уласнаручна
Сам Люцыпар з таго свету
I заверыў Гадрамелах".
Тукай трохі раззлаваўся:
Гэткага не спадзяваўся...
Ен падпёр рукамі скроні,
Пальцам чухае ля носа,
На кантракт глядзіць зукоса,
То ў зямлю апусціць вочы,
Два разы нюхнуў табакі,
То на стол зірне, то збочыць,-
I пергаменту ён знакі
Зноў узвесіў на далоні.
Зноў іх пільна разглядае,
Узіраецца, чытае...
Раз яшчэ узважыў - кінуў,
Кулаком у стол тут грымнуў,
Азірнуўся па святліцы
I паклаў руку на грудзі,
I сказаў: "Няхай так будзе!"
А пасля ізноў садзіцца,
Зноў усхопіцца, блукае,
Сядзе зноў - і зірк на карты...
Хай ніхто яго не лае,
Бо няма з чарцямі жартаў!
Думае: "Ці жыць мне вечна,
Ці прадам для чорта душу".
Ды прамовіць - небяспечна,-
I маўчыць, губой не рушыць.

Вось адразу блізка тэрмін.
Тукаю з людзьмі журботна.
Ен у розуму майстэрні
Закрываецца самотны.
Свой трактат, пакуль пячаці
Не змясцілі на трактаце,
У цісках увагі строгай
Цісне, давіць да знямогі.
Злітак мыслі разнастайнай
У адзін ідзе плавільнік.
Там, бы воск, пад ціскам шчыльным
Награваецца і тае.
I экстракт выходзіць новы -
Выцякае прапанова.
Перадумаў, абумовіў:
"Выкрутасаў гэтых ходы,
Што апісана тут дбала,
Ці іх мала ці нямала,
Есць траякае пароды:
Каб схіліць каго да здрады,
Трэба сілы ці парады -
Падарункамі спакусіць,
Напалохаць ці прымусіць.
Ці інакш - такая справа -
Да пагібелі дарога
Есць траякая: трывога
I спакуса, і цікавасць.
Калі хто ў выпрабаванні
Не пагрузне ў гэтай твані,
Тады можна ўжо такому
Верыць, як сабе самому".
Са знаходкаю такою
Тукай лёгкаю хадою
Йдзе, пяра свайго шукае,
Пісьмо грэху укладае.
Але ўжо вакол сцямнела,
У чарніле штось засела.
Паліць свечкі дзве ў далоні,
Дзве чарніліцы напоўніў.
Ды баліць яму у локці,
А па пёрку - валасочак;
I спісаны ўвесь насочак;
Страсянуў, прыціснуў ногцем
I, на стол апёршы грудзі,
Напісаў: "Няхай так будзе!"
Думаў прозвішча прыкласці.
Ды пакуль ён "Т" выводзіў,
Гэтым разам на няшчасце
Думаў цэлай паўгадзіны;
Галавой ківаў бясчынна,-
I не пішацца, дый годзе!
Толькі каля "Т" ён шчыра
Кропкі вывеў... аж чатыры.
Ен не смее азірнуцца
Толькі думае упарта...
Хай над ім не пасмяюцца,
Бо няма з чарцямі жартаў!
Але як ён стаў дзівіцца,
Калі "Б" у слове будзе
Зазвінела ў перагудзе,
Пачало скакаць, кружыцца
I расці - аж месца мала,
Нібы з цеста яно стала.
3 яе ніжняй палавіны
Вырастаюць грудзі, рэбры,
3 яе верхняе часціны -
Галава вылазіць цэбрам
3 шыйкай тонкай, мураўінай,
I з бародкаю казлінай;
3 адной конскаю нагою
I з курынаю другою.
Вокам ён глядзіць валовым
I драпежны ўвесь у профіль.
Гэта чорт быў адмысловы,
Гэта сам быў Мефістофель.
Тукай думае: "Хрысціцца
Ці прасіць гасця садзіцца?"
Раптам чорт яго ў хвіліну -
Хваць за палец за мязінец! -
Нож пад скуру пхнуў ахвоча
I ў крыві пярынку мочыць.
Намачыў, уткнуў у руку
I рукой сціскае, водзіць.
Як мінуў У, К, А, Й,- выходзіць
Не іначай - слова "Тукай".
Свіснуў чорт - памчаўся рады.
I шукай цяпер з ім ладу!

Категория: Белорусские | Добавил: Яло
Просмотров: 12756 | | Рейтинг: 2.3/3
Философия в стихах Эдгар По
Весенняя философия в поэзии
Вірші про Україну, про рідну землю
Стихи о весне и весеннем настроении
Грустные стихи о разлуке
Космический полет, рассказ для школьников
Про маму у віршах відомих поетів

Загрузка...

Вы прочитали стихи с стишки из категории: Белорусские. Этот сайт создан, чтоб порадовать людей различными видами стихов. У нас в жизни постоянно происходят различные события: дни рождения и свадьбы, встречи и разлуки, мы влюбляемся, женимся, скучаем, ревнуем. На все эти случаи в жизни у нас на сайте мы постарались подобрать лучшие стихи и новые стихотворения, прикольные стишки о любви, дружбе. Также здесь собраны стихи различных народов и национальностей.
Поиск

Предложение
Загрузка...

Наш опрос
Какие стихи вы предпочитаете?
Всего ответов: 5033


Красивые стихи и стишки © 2024
Сделать бесплатный сайт с uCoz